Андрэй Завадскі: У беларускіх чыноўнікаў дзве дарогі – парламент або турма


“Часта на пасады прызначаюць людзей, ужо ў нечым запэцканых, каб яны былі на больш жорсткім кантролі”. Аб прычынах карупцыі ў “Гарачым каментары” разважае Андрэй Завадскі, прадстаўнік Фонду імя Льва Сапегі.

Прызначэнне, а не выбарнасць мясцовых уладаў – асноўная прычына карупцыі ў гэтым асяродку, лічыць госць “Гарачага каментара”. Ён кажа, што на высокія пасады адмыслова прызначаюцца людзі з цёмнай біяграфіяй, бо яны гатовыя выконваць любыя загады.

“Здымаецца старшыня Гомельскага гарвыканкаму, ягоныя намеснікі, намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкаму, кантралёр па Гомельскай вобласці, былы памочнік прэзідэнта, які, між іншага, балатаваўся ў дэпутаты… У нас роўныя магчымасці: ці то ў турму, ці то ў дэпутаты, – разважае Андрэй Завадскі. – Калі такія высокія асобы замяшаныя ў крадзяжах, вакол іх фармуецца адпаведнае асяроддзе, і ўся сістэма проста прагнівае”, – дадае ён. Выйсце, паводле суразмоўцы, толькі адно: кантроль з боку грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партыяў, прафсаюзаў, медыяў.

belsat.eu

Стужка навінаў