Новую Арт-сядзібу зачынілі яшчэ да адкрыцця. Агляд падзеяў культуры


Дні Еўропы распачаліся, але да еўрапейскіх рэаліяў нам яшчэ далёка. Новую менскую арт-сядзібу зачынілі… яшчэ да яе адкрыцця. Працаўнікі Міністэрства надзвычайных сітуацыяў апячаталі дзверы ў памяшканне на праспекце Пушкіна, дзе мусіла прыняць наведнікаў новая Арт-сядзіба.

ПАВЕЛ БЕЛАВУС, ДЫРЭКТАР АРТ-СЯДЗІБЫ:
“Мы скасавалі дамову: якую падпісалі з уласнікам памяшкання, бо ён сказаў: “Сэнсу няма! Сёння прыйшлі з Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, заўтра прыйдуць з санэпідэмстанцыі, паслязаўтра з міліцыі…”

Кіраўніцтва суполкі не здаецца і абяцае працягнуць пошукі памяшкання, аднак шанцаў, здаецца, няшмат. З папярэдняга месца – кутка на заводзе “Гарызонт” – суполку выселілі пад маркаю парушэння пажарнае бяспекі, на дадатак назваўшы памяшканне не прыдатным для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Іншыя тэмы: у Менску пачаліся Дні еўрапейскай культуры. Беларускае народнае мастацтва ў сучаснай інтэрпрэтацыі Ганны Сілівончык. Публіцы паказалі маладзейшую “сястру” Джаконды.

belsat.eu

Стужка навінаў