Джаўэн Роўлінг пераключылася на дарослых. Агляд падзеяў культуры.


І яшчэ адна кніжная навінка – гэтым разам ад Джаўэн Роўлінг. Аўтарка серыі кнігаў пра Гэры Потэра напісала свой першы твор для дарослых – “Вакантнае месца”. Сёння раман паступіў у продаж ў Англіі, па-расейску яго можна будзе пачытаць напрыканцы года. {movie}Агляд падзеяў культуры (27.09.2012)|left|6586{/movie}

ГРЭЙС ПРОКТАР, ФАНАТКА ДЖАЎЭН РОЎЛІНГ:
„Я не магла дачакацца, калі яна будзе ў маіх руках. Я буду чытаць яе як мага хутчэй, на абедзенным перапынку, ну і, магчыма, крыху цяпер, перад працаю. Я прачытаю яе так хутка, як змагу, а пасля перачытаю – як Гэры Потэра”.

Кніга апавядае гісторыю вострай барацьбы жыхароў правінцыйнага гарадка за пасаду мэра. Раман абяцае быць насычаным чорным гумарам і мець нечаканую развязку. Крытыкі папярэджваюць – нічога супольнага з Гэры Потэрам новы твор Роўлінг не мае. Больш за тое, дзецям гэтая кніга супрацьпаказаная.

Іншыя тэмы: выйшла ў продаж новая кніга Аляксандра Тамковіча. Агляд фільмаў, што трапілі ў кінатэатры.

belsat.eu

Стужка навінаў