Турэмнік – Дашкевічу: «Я цябе пасаджу да блатных, яны цябе...»


Адміністрацыя калоніі пагражае лідару «Маладога Фронту» згвалтаваннем.

Палітвязень Зміцер Дашкевіч сёмы дзень трымае галадоўку ў карцары мазырскай калоніі. Пра яе прычыны напісаў сайт «Маладога Фронту».

Кіраўнік калоніі, як абаронца славянскай расы

Калі Дашкевіч прыбыў у калонію, яе кіраўнік пацікавіўся пра тое, якую веру спавядае Дашкевіч. Пачуўшы ў адказ “пратэстант”, ён абурыўся і вырашыў распавесці пра сваё стаўленне да гэтай канфесіі.

“Гэтыя вашыя секты насаджваюцца Захадам, каб знішчыць славянскую расу!”, – біў сябе ў грудзі кіраўнік калоніі.

Калі Зміцер адмовіўся прыбіраць каранцін (атрад, дзе пасля прыбыцця ў калонію першыя тыдні знаходзяцца вязні), сабралася камісія з сямі чалавек. «Дык ты будзеш тут правы качаць, баптыст, двойчы кадаваны алкаголік, гамасек? Ты – кучка гаўна, а не прэм’ер-міністр Францыі», – пачаў кіраўнік калоніі Юрый Збароўскі.

Усе крычалі на Дашкевіча: «Паглядзіце, тупая заточка якая ў яго! Ды ён жа дэбіл!» З такою камісіяй Дашкевіч размаўляць адмовіўся. У гэты дзень яго пазбавілі ўсіх доўгіх спатканняў і далі вымову.

“Суіцыднік”

Пасля таго як палітвязню падкінулі лязо, каб пасля абвінаваціць у схільнасці да суіцыду, ён напісаў заяву пра тое, што пачынае галадоўку. Начальнік рэжымнага аддзелу яе змяў і выкінуў, заявіўшы пры гэтым: «Я цябе пасаджу да блатных, яны цябе адтрахаюць, зразумеў? Пішы тлумачэнні, я табе сказаў!»

«У размове са мною начальнік рэжымнага аддзелу прыгразіў, што калі нешта выйдзе ў СМІ – Дашкевічу будзе горш. Але я не бачу іншага варыянта, акрамя агучвання гэтых жудасных рэчаў», – кажа нявеста Дашкевіча Наста Палажанка.

belsat.eu

Стужка навінаў