КДБ: З Польшчы ў Беларусь трапіла партыя шпіёнскіх акуляраў


У Берасці спынілі спробу арганізаваць пастаўку ў Беларусь тэхнічных сродкаў, прызначаных для сакрэтнага атрымання інфармацыі, паведамляе прэс-служба ўпраўлення КДБ па Берасцейскай вобласці.

Пастаўку з Польшчы ў Беларусь тэхнічных сродкаў, прызначаных для сакрэтнага атрымання інфармацыі, спрабаваў наладзіць 46-гадовы беспрацоўны жыхар Берасця.

Як паведаміў БелаПАН кіраўнік прэс-службы УКДБ па Берасцейскай вобласці Міхаіл Шаркоўскі, той спрабаваў збыць сонечныя акуляры з убудаванымі відэакамерай і дыктафонам. У гэты момант яго схапілі працаўнікі органаў. Паводле Шаркоўскага, тэхніка «прызначалася для незаконнага збору інфармацыі аб прыватным жыцці беларусаў».

Следчы аддзел УКДБ па Берасцейскай вобласці распачаў у дачыненні мужчыны справу паводле арт. 376 (незаконны выраб, набыццё або збыт сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі) Крымінальнага кодэксу. Для правядзення папярэдняга следства справу перадалі ва ўпраўленне Следчага камітэту па Берасцейскай вобласці.

belsat.eu

Стужка навінаў