У Горадні пахавалі стваральніка музею Быкава


Мікалай Мельнікаў удзельнічаў у Другой сусветнай вайне, выкладаў літаратуру ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце і ўзначальваў няўрадавую ветэранскую арганізацыю.

Ён пайшоў з жыцця на 89-м годзе. Мікалай Мельнікаў шмат зрабіў для ўвекавечання памяці Васіля Быкава ў Горадні. Яму ўдалося адкрыць невялікі грамадскі музей пісьменніка ў пакойчыку, які ветэранская арганізацыя здымала ў цэнтры гораду на вул. Савецкай.

{movie}Алесь Госцеў успамінае Мікалая Мельнікава|left|6561{/movie}Дэмакратычныя ветэраны напісалі прапанову на вылучэнне Васіля Быкава на Нобелеўскую прэмію. Гэта адбылося за некалькі дзён да смерці пісьменніка.

Сам Мікалай Мельнікаў таксама браўся за пяро. У 2006-м ён выдаў кнігу “Адчай, боль і горыч” – успаміны пра тое, як у 1930-я на Магілёўшчыне раскулачылі ягоную сям’ю.

belsat.eu

Стужка навінаў