Пеннае піва і баварскія прысмакі


У Нямеччыне 179-ы раз праходзіць найбуйнейшы і самы вядомы фестываль піва «Oktoberfest». На святкаванне ў Мюнхен з’ехаліся шматлікія госці практычна з усіх куткоў свету. Іх прывабліваюць непаўторны баварскі каларыт і разнастайныя гатункі высакаякаснага свежага піва.{movie}Святкаванне «Oktoberfest’у» ў Баварыі|right|6516{/movie}

Традыцыйная дэгустацыя піва адбываецца ў 14 вялікіх намётах, дзе адначасова могуць змясціцца каля 105 тыс. чалавек. Фестываль працягнецца да 7 кастрычніка, а арганізатары за гэты час чакаюць каля 6 млн наведнікаў.

Гасцей абслугоўваюць 8 тыс. сталых працаўнікоў і 4 тыс. памагатых, якія стараюцца, каб са свята ніхто не сышоў галодны і сасмяглы. Кошт літра піва – у сярэднім 9 еўраў.

Летась удзельнікі «Oktoberfest’у» выпілі 7,5 млн літраў піва, з’елі 522 821 курэй і 118 быкоў.

belsat.eu

Стужка навінаў