Рэгіёны рапартуюць: усё ідзе паводле плану


{movie}Рэгіёны рапартуюць: усё ідзе паводле плану|left|6493{/movie}Старшыня акруговай камісіі Віцебскай вобласці агаварыўся пра скаргу назіральніка – яму не далі “назіраць больш прадметна працэсу ўкідання бюлетэняў”.

Падчас прэсавай канферэнцыі Цэнтральнай выбарчай камісіі праз відэасувязь пра хаду выбараў распавялі кіраўнікі акруговых камісіяў Віцебску і Берасця. У абедзвюх абласцях упэўненыя, што 50-адсоткавы бар’ер яўкі будзе перасягнуты і выбары прызнаюць адбытымі. І ў Берасці і ў Віцебску рапартуюць, што істотных парушэнняў не зафіксавана.

Падчас датэрміновага галасавання была ў нас адна скарга з прычыны таго, што адзін з назіральнікаў не меў магчымасці назіраць больш прадметна працэсу ўкідання бюлетэняў у скрыню для галасавання”, – заявіў падчас наўпроставай трансляцыі старшыня акруговай камісіі Віцебскай вобласці.

belsat.eu

Стужка навінаў