Ці ёсць эфект ад таго, што апазіцыя прарвалася на тэлебачанне?


Пра плюсы і мінусы сёлетняй выбарчай кампаніі ў „Гарачым каментары” разважае экс-дэпутат Мастоўскага райсавета Алесь Зарэмбюк.

Паводле госця „Гарачага каментару”, сёлетнюю кампанію байкоту выбараў нельга назваць удалаю. Але прапанова старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай забараніць заканадаўча агітацыю за байкот, гаворыць пра тое, што ўлады баяцца эфектыўнасці такіх дзеянняў падчас будучых кампаніяў.

Ці варта рэгістравацца кандыдатамі ў дэпутаты, каб заклікаць да байкоту гэтых самых выбараў? Алесь Зарэмбюк лічыць, што гэта добрая магчымасць скарыстацца бясплатным часам на радыё і тэлебачанні і газетнаю плошчай, і галоўнае – паўдзельнічаць у тэледэбатах.

{movie}Алесь Зарэмбюк у “Гарачым каментары”. Матэрыял з жывога эфіру інфармацыйна-публіцыстычнага блоку “Белсату” |left|6319{/movie}„Як Анатоль Лябедзька паказаў, што гэтыя дэбаты могуць быць вельмі цікавымі і прыўносіць у наша вельмі сумнае, неяскравае палітычнае жыццё штосьці цікавае і элемент нейкай канкурэнцыі”, – гаворыць экс-дэпутат.

У цэлым Алесь Зарэмбюк лічыць, што тыя, хто ўдзельнічае ў выбарчай кампаніі, нават калі яны збіраюцца здымаць свае кандыдатуры, удала скарысталіся магчымасцю паказаць насельніцтву „чым ёсць гэтая ўлада”.

belsat.eu

Стужка навінаў