10 каларытных цытатаў найноўшай гісторыі Беларусі


Цытаты – адзін са спосабаў асэнсаваць гісторыю. Belsat.eu прапануе азірнуцца і паглядзець на падзеі найноўшага часу праз выказванні дзейных асобаў беларускай рэчаіснасці.

«Микрофон в заднем проходе»

Сказана гэта было выпадкова – апошні старшыня Вярхоўнага Савету БССР (1990-91 гады) Мікалай Дземянцей хацеў даць слова аднаму з дэпутатаў, які знаходзіўся ў канцы залы. Але словы апошняга савецкага кіраўніка Беларусі аказаліся прароцтвам для ўсяго беларускага парламентарызму. Здаецца, і праз два з паловай дзесяцігоддзі, мікрафон не часта выкарыстоўваюць для прамоваў цяперашнія беларускія дэпутаты.

«Где деньги, Александр

І калі моцных выступаў у парламенце не чуваць з 90-ых, то на экране беларускага тэлебачання ўсё ж раз на пяць гадоў можна пачуць крытыку кіраўніка краіны. Выступы кандыдатаў у прэзідэнты сталіся адзінай магчымасцю публічна выказаць альтэрнатыўнае меркавання на ўсю Беларусь. Выпадкова ці не, але аўтары найбольш рэзкіх фармулёвак пасля надоўга адпраўляліся ў турму.

У 2006 годзе адной з падзеяў, якая вельмі абмяркоўвалася, былі выступы Аляксандра Казуліна, а выраз «Саша, где деньги» стаўся палітычным лозунгам. Насамрэч, Казулін звяртаўся да кіраўніка Беларусі «Аляксандр».

У 2010-ым рэзка крытыкаваў уладу Мікалай Статкевіч. Ён дагэтуль знаходзіцца за кратамі.


«Сидели бы дома, борщ варили»

Выбары 2010-га года запомняцца яшчэ і сексісцкай цытатай старшыні ЦВК пра жанчынаў, якія ўдзельнічалі ў масавай акцыі пратэсту. Лідзія Ярмошына тады заявіла: «Этим «жанчынам» делать нечего! Сидели бы дома, борщ варили. А не по площадям шастали. Мне в голову это не придет. Это позор для женщиныучаствовать в подобных мероприятиях. Я еще понимаю, когда она девица дурная молодая, а когда женщина в возрасте идет, значит у нее что-то с интеллектом не в порядке».

Старшыні ЦВК задалі некалькі пытанняў пра жорсткі разгон акцыі 19-га снежня 2010 года.
«Все то, что произошло после выборов, даже если это была акция протеста, не относится к избирательной процедуре. Это не повлияло на волеизъявление избирателей. Это не «жорсткі разгон» – это защита нашего Отечества и правопорядка. Это с вашей стороныпотому что вы же в этом здании не находились. Вам же ничего не угрожало. А когда невинные люди, хрупкие женщины 42-го размераи разъяренная толпа перла».

«Я своё государство за цивилизованным миром не поведу»

З цытатаў лідара Беларусі Аляксандра Лукашэнкі складалі нават цэлыя кніжкі, таму абмяжуемся адной экзістэнцыяльнай цытатай. Шмат хто скажа, што Лукашэнка заблытаўся, кажучы гэта, альбо не тое меў на ўвазе, але мяркуючы па выніках, доля праўды ў гэтых словах ёсць.

«Апошняя дыктатура Еўропы»

Дакладна так акрэсліла Беларусь дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс у 2005 годзе. Пазней гэты выраз неаднаразова выкарыстоўвалі палітыкі, аналітыкі, а нават і сам Лукашэнка. Штопраўда, апошнія падзеі ў Расеі робяць гэты геапалітычны тэрмін не настолькі актуальным, як раней.

«Жыццё кароткае, а Радзіма вечная»

Гэтыя словы сказаў на судзе анархіст Яўген Васьковіч, які атрымаў восем гадоў калоніі за напад на будынак КДБ у Бабруйску. «Нападам» была падпаленая бутэлька з гаручай сумессю, кінутая ў дзверы. Страты склалі некалькі мільёнаў рублёў. Праваабаронцы даўно прызналі Васьковіча палітвязнем, а ўлады неаднаразова прапаноўвалі актывісту напісаць прашэнне аб памілаванні. За адмовы Васьковіч праводзіць дзясяткі содняў у карцэрах. Бо жыццё кароткае, а Радзіма вечная – цытата, якая ўвасабляе ўсіх беларускіх палітычных зняволеных.

«Девальвации не будет»

Сам выраз, здаецца, дастаткова тыповы. Але ў беларускім кантэксце словы тагачаснага старшыні Нацбанку гучаць як здзек – Пётр Пракаповіч пераконваў краіну ў тым, што нават разавай дэвальвацыі ў 5% не адбудзецца. Адбылася. І самае цікавае, Пётр Пракаповіч заявіў амаль тое самое яшчэ і ў 2014 годзе. І зноў адбылася дэвальвацыя. Хоць крызіс 2014-га запомніцца яшчэ і выказваннем пра самалёты з валютай, якія ўжо «на падлёце».

«Канавалаў учыніў тэракт у метро дзеля самасцвярджэння»

Адною з самых трагічных і загадкавых падзеяў найноўшай беларускай гісторыі застанецца тэракт у менскім метро 11 красавіка 2011 года. Пра тое, што абвінавачаны Дзмітрый Канавалаў учыніў тэракт дзеля самасцвярджэння, заявіў намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук. Генеральны пракурор казаў пра дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне. Як тое было насамрэч, сказаць ужо амаль немагчыма – Дзмітрыя Канавалава і яшчэ аднаго абвінавачанага Уладзіслава Кавалёва расстралялі.

«За знікненнем вядомых у Беларусі людзей стаіць асабіста Аляксандр Лукашэнка»

Яшчэ адна сумная цытата з нашай гісторыі. Палкоўнік Алег Алкаеў, аўтар кніжкі «Расстрэльная каманда», абвінавачвае вышэйшае кіраўніцтва краіны ў знікненнях Змітра Завадскага, Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.

«Картофельная ты душа»

Вядомы расейскі каментатар Васіль Уткін у 2011 годзе рэзка пакрытыкаваў настаўніка барысаўскага БАТЭ пасля паразы ад «Барсэлоны» з лікам 0-5.

«Главный тренер БАТЭ Виктор Гончаренко должен при жизни гореть в аду. Он решил, что его клубу нечего ловить в матче с «Барселоной» и выставил молодежь. Это Лига чемпионов, картофельная твоя душа. Ты, БАТЭ, попал в Лигу чемпионов и начинаешь в ней кого-то обкатывать!? Кто тебе разрешил!? Кто ты вообще такой!? «Барса» выставляет первый состав, а БАТЭ кого-то там приберегает. «Барселона» играет, а БАТЭ думает: «У нас в следующем туре решающая игра с «Картофелечистской» из Витебска или «Торпедо» Жодино. Они думают, что Лига чемпионов – школа. Ребята, это не школа. Это высший уровень. Или играйте, или идите варите лебеду и готовьте крамбамбулюочень вкусный спиртной напиток. Это же полная подмена понятий, абсурд».

Варта адзначыць, што ўжо праз год гэтыя словы беларускія заўзятары з гонарам упісвалі ў розныя дэматыватары, бо БАТЭ перамог «Баварыю», якая ў тым розыгрышы стала трыумфатарам Лігі чэмпіёнаў.

Наагул, калі казаць пра яскравыя цытаты, то часта іх аўтарам ёсць спартовы каментатар Уладзімір Навіцкі. Хоць нават ягоныя крытыкі прызнаюць – за Беларусь ён перажывае ад душы. Шмат хто памятае эмоцыі Навіцкага пасля легендарнай перамогі над шведамі ў 2002-ім годзе.

Іван Шыла, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары