Міністр абароны Польшчы: На мяжы з Беларуссю будзе каля 10 тысячаў вайскоўцаў


Польшча мае намер істотна павялічыць колькасць вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю. Раней паведамлялася пра павелічэнне колькасці вайскоўцаў на адну тысячу. Міністр нацыянальнай абароны краіны Мар’юш Блашчак заявіў, што Польшча мае намер перакінуць да мяжы да 10 тысячаў вайскоўцаў, піша выданне «Rzeczpospolita».

Польшча адпраўляе вайскоўцаў і тэхніку на мяжу з Беларуссю. Крыніца: mblaszczak / Telegram

Памежная ахова Польшчы раней звярнулася да Міністэрства нацыянальнай абароны з просьбай накіраваць на ахову дзяржаўнай мяжы з Беларуссю яшчэ тысячу вайскоўцаў. Такі зварот прагучаў пасля таго, як беларускія верталёты парушылі дзяржаўную мяжу. Прычынаю для павелічэння называюць таксама і прысутнасць у Беларусі наймітаў ПВК Вагнэра.

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар’юш Блашчак пазней заявіў, што на мяжу з Беларуссю накіруюць 2 тысячы вайскоўцаў. Цяпер стала вядома, што ведамства мае намер павялічыць колькасць жаўнераў да 10 тысячаў.

Міністр удакладніў, што 4 тысячы вайскоўцаў будуць беспасярэдне несці службу каля мяжы з Беларуссю, а яшчэ 6 тысячаў будуць у запасе, гэтыя «жаўнеры будуць там удасканальваць сваё майстэрства ў гарнізонах, адноўленых на ўсходзе краіны ўрадам PiS».

Студыя «Белсат»
Еўразвяз закрывае мяжу з Беларуссю. Чаму Лукашэнка маўчыць? Вечаровы эфір за 9 жніўня
2023.08.09 22:14

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў