ЗША публічна раскрытыкавалі ўкраінскія атакі на НПЗ у Расеі


Міністр абароны ЗША Лойд Осцін заявіў, што ўкраінскія ўдары па расейскім нафтаперапрацоўчым заводам могуць паўплываць на сусветныя энергетычныя рынкі, і заклікаў афіцыйны Кіеў замест гэтага засяродзіцца на вайсковых цэлях. Пра гэта піша «Bloomberg».

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Фота: president.gov.ua

Украіна пры дапамозе беспілотнікаў чыніць рэгулярныя атакі на НПЗ у Расеі, каб скараціць пастаўкі паліва для расейскіх вайскоўцаў і абмежаваць даходы Масквы ад экспарту. Украінскія ўдары ацэньваюцца экспертамі як вельмі эфектыўнымі, яны наносяць значную шкоду нафтаперапрацоўчым магутнасцям.

«Гэтыя атакі могуць мець непасрэдны эфект з пункту гледжання глабальнай энергетычнай сітуацыі», – сказаў Осцін камітэту Сената па справах узброеных сілаў.

Паводле міністра, Украіне лепш засяродзіцца на знішчэнні тактычных і аператыўных цэляў, якія могуць паўплываць непасрэдна на баявыя дзеянні.

ЗША ўпершыню публічна выказалі незадаволенасць атакамі на расейскія НПЗ. Раней пра гэту пазіцыю Белага дому на гэты конт было вядома толькі з публікацыяў заходніх медыяў і заяваў прэзідэнта Украіны Уладзімір Зяленскі. «Рэакцыя ЗША на гэта не была станоўчай», – падкрэсліў ён у інтэрв’ю The Washington Post, дадаўшы, што Вашынгтон не можа абмяжоўваць Украіну ў выкарыстанні ўласнай зброі.

Цяперашнія выказванні Осціна былі раскрытыкаваныя сенатарам-рэспубліканцам Томам Коттанам які абвінаваціў Белы дом у ён перашкаджае эфектыўным дзеянням Украіны з палітычных прычынаў.

«Думаю, што адміністрацыя Байдэна не хоча, каб кошты на газ падвышаліся ў год выбараў», – зазначыў ён.

«Bloomberg» звяртае ўвагу на тое, што адміністрацыя Джо Байдэна прысвячае шмат увагі барацьбе з інфляцыяй, у тым ліку цэны на бензін для амерыканскіх спажыўцоў.

Аналітыка
Паліва – не збожжа, а тавар для войска. Ці будзе Беларусь закрываць патрэбы расейскай арміі ў паліве?
2024.03.28 19:30

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў