Жыхара Берасця аштрафавалі за гандаль месцамі ў чарзе на мяжы


Эканамічны суд Берасцейскай вобласці аштрафаваў мясцовага жыхара на 1200 рублёў за дзейнасць, «накіраваную на сістэматычнае атрыманне прыбытку ад аказання паслуг для спрыяння заезду без чаргі ў пункт пропуску».

Чарга ў пункце пропуску «Варшаўскі мост» у Берасці ў бок Польшчы. 3 красавіка 2024 года.
Фота: «Варшавка Граница Брест-Тересполь» / Telegram

Як паведамляе прэс-служба суда, 7 сакавіку 2024 года мужчына ў аўтамабільнай чарзе ў пункце пропуску «Берасце» прапанаваў дапамогу ў хутчэйшым мінанні мяжы працаўніку падатковай інспекцыі, які акурат праводзіў кантрольнае правяранне. Берасцеец прасіў за свае паслугі 170 долараў.

У судзе зазначылі, што мужчына сістэматычна аказваў такія паслугі. У перыяд са жніўня 2022 да сакавіка 2024 года парушальнік «увесь час быў на тэрыторыі, прылеглай да кантрольна-прапускнога пункту «Варшаўскі мост», на што паказвалі больш за 20 тысяч ягоных тэлефонных злучэнняў з гэтай мясцовасці».

Дзейнасць мужчыны была кваліфікаваная паводле артыкулу аб незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці (частка 2 артыкула 13.3 КаАП).

Гэта ўжо не першы выпадак, калі падаткавікі штрафуюць беларусаў, якія прадаюць месца ў мяжы.

Каментар
«Адказ на міграцыйны крызіс». Польшча абвінаваціла ўлады Беларусі ў чэргах на мяжы
2024.04.05 12:53

Нагадаем, на выездзе з Беларусі ў Польшчу апошнімі днямі не знікаюць вялізныя чэргі з аўтамабіляў і аўтобусаў. 8 красавіка чэргі з легкавікоў склалі больш чым 500 машынаў. 9 красавіка ўвесь дзень стабільна больш за 300 машынаў усё яшчэ чакаюць заезду ў Польшчу. Людзям даводзіцца стаяць у чэргах больш за содні.

Пра тое, што адбываецца цяпер на мяжы, чытайце ў рэпартажы «Белсат» з памежнага пераходу «Тэрэспаль – Берасце».

Рэпартаж
У чарзе больш за суткі, месцы прадаюць за 150 €. Як беларусы едуць у Польшчу?
2024.04.10 08:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў