Польскія патрулі не пусцілі ў краіну больш як 220 агрэсіўных нелегалаў з Беларусі


З надыходам цёплага сезону колькасць мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу, істотна вырасла. Пры гэтым яны аб’ядноўваюцца ў вялікія групы, з якімі даводзіцца змагацца польскім памежнікам.

Як паведамілі ў Памежнай ахове Польшчы, патрулі адбілі спробу больш як 220 замежнікаў незаконна перасекчы мяжу.

«Мігранты паводзілі сябе агрэсіўна – кідалі галінкі дрэў і камяні. У замежнікаў былі канфіскаваны небяспечныя інструменты. Мігранты адступілі ўглыб Беларусі», – заявілі польскія памежнікі.

Рэкордная для выходных дзён колькасць спробаў незаконнага пранікнення з беларускай тэрыторыі – 624 – зафіксавалі ў красавіку суседнія з Беларуссю краіны Еўразвязу. З пачатку года на мяжы загінула найменей тры мігранты.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў