Кіберпартызаны ўзламалі сайт ДТСААФ і размясцілі на ім віншаванне для палка Каліноўскага


Кіберпартызаны адзначылі два гады з моманту стварэння палка Кастуся Каліноўскага новым узломам і размясцілі віншаванне добраахвотнікам на сайце беларускага ДТСААФ.

Віншаванне для ваяроў палка Кастуся Каліноўскага, размешчанае кіберпартызанамі на сайце ДТСААФ.
Фота: КиберПартизаны / Telegram

«Далучаемся да віншаванняў беларускіх ваяроў, якія 2 гады абараняюць гонар беларускага народу і рызыкуюць жыццём дзеля барацьбы з захопнікамі», – напісалі прадстаўнікі кібергрупоўкі ў сваім тэлеграм-акаўнце.

У гонар гэтай падзеі на сайце Добраахвотнага таварыства спрыяння арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь (ДТСААФ РБ) кіберпартызаны размясцілі віншаванне для беларускіх добраахвотнікаў.

Спасылкі з галоўнай старонкі цяпер вядуць на тэлеграм-канал кіберпартызанаў.

У допісе кіберпартызаны адзначылі, што ўпэўненыя: полк «стане асновай арміі свабоднай Беларусі – такой, якой яна павінна быць у незалежнай краіне».

Нагадаем, што напярэдадні Новага года кіберпартызаны ўзламалі сайт прапагандысцкай кампаніі БелТА, на якім размясцілі віншаванні беларусаў з Новым годам ад удзельнікаў кібергрупоўкі і заклік «Жыве Беларусь!».

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў