СБУ паведаміла, што затрымала ў Кіеве агента беларускіх спецслужбаў, які планаваў тэракт


Служба бяспекі Украіны заявіла, што затрымала жыхара Кіева, які быў завербаваны «прадстаўнікамі адной з беларускіх дзяржструктур» для ўчынення тэракту ва ўкраінскай сталіцы.

Паводле СБУ, затрыманне адбылося падчас спробы мужчынам падпаліць аўтамабіль каля будынку адной са сталічных грамадскіх арганізацыяў. Сцвярджаецца, што ён займаўся запалохванне прадстаўнікоў СМІ ды «іншаземных грамадзянаў».

Для гэтага ён наносіў надпісы з пагрозамі і правакацыйнымі выразамі каля іхнага жытла і паведамляў пра псеўдамінаванні. СБУ таксама сцвярджае, што мужчына датычны да арганізацыі несанкцыянаваных мітынгаў каля замежных дыпламатычных прадстаўніцтваў.

«Паводле папярэдніх звестак, дзеянні варожага агента былі накіраваныя на расхістванне ўнутрыпалітычнай сітуацыі ва Украіне і дыскрэдытацыю Украіны перад краінамі ЕЗ і грамадзянамі Беларусі», – адзначылі ў СБУ.

На відэазапісе, распаўсюджаным СБУ, затрыманы прызнаецца, што атрымаў за выкананне заданняў 100 тысяч, але не ўдакладніў, у якой валюце. Ён таксама паведаміў, што рыхтаваў правакацыі з піратэхнікай каля беларускай і польскай амбасады ў Кіеве.

Hавiны
«ByPol» заявіў, што раскрыў нанятага забіць Паўла Латушку. Мы паразмаўлялі з тым, каго назвалі кілерам
2022.01.27 22:41

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў