1 жніўня ў Менску адбудзецца адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар 250-годдзя Агінскага


Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі адбудзецца а 19:00 на плошчы Свабоды. Мерапрыемства прымеркаванае да 250-гадовага юбілею знакамітага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага.

Пасля цырымоніі адбудзецца канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі «Кантабіле» і прэзентацыя праекту «Эпоха князя Міхала Клеафаса» з танцамі, інструментальнымі кампазіцыямі, музыкай настаўнікаў і паслядоўнікаў кампазітара. Таксама можна будзе ўбачыць касцюмаваны баль XIX стагоддзя.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў