Святлана Ціханоўская атрымала прэмію NATO і прысвяціла яе ўсім беларускім жанчынам


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская 9 кастрычніка атрымала прэмію Парламенцкай асамблеі NATO «Жанчыны – за мір і бяспеку» і прысвяціла яе ўсім беларускім жанчынам.

Святлана Ціханоўская падчас уручэння прэміі ПА NATO «Жанчыны – за мір і бяспеку». 9 кастрычніка 2023 года.
Фота: tsikhanouskaya/Telegram

Падчас уручэння прэміі Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай:

«Прымаючы сёння гэтую ўзнагароду, я не магу не думаць пра ізраільскіх мужчын і жанчын, узятых у закладнікі тэрарыстамі. Спадзяюся, што ўсе палонныя паспяхова вернуцца дадому.

Нашыя жанчыны-палітвязынкі – таксама закладніцы. Закладніцы тэрарыстычнага рэжыму Лукашэнкі. Іх трымаюць без сувязі са знешнім светам, да іх не дапускаюць адвакатаў і адмаўляюць у медычнай дапамозе. Гэта ўзнагарода Паліны Шарэнды-Панасюк і іншых жанчын, як яна.

Наталля Пінчук, жонка Нобэлеўскага Лаўрэата Алеся Бяляцкага, гэта і вашая ўзнагарода. Я сама жонка палітвязня і добра ведаю, як гэта. Такіх жанчын, як мы, у Беларусі тысячы. І гэта таксама іх узнагарода.

Ёсць яшчэ шмат жанчын, хто за мяне галасаваў, і дагэтуль працягвае верыць у нашую перамогу. Ім усім я хачу прысвяціць гэтую прэмію».

ВІДЭА
«Я бачу агонь у беларусах». Інтэрв’ю са Святланаю Ціханоўскаю
2023.10.09 18:08

Прэмія NATO была ўручаная Святлане Ціханоўскай у сталіцы Даніі Капенгагене, дзе беларуская лідарка знаходзіцца з візітам. Ціханоўская сустрэлася з наследным прынцам Даніі Фрыдэрыкам на прыёме з нагоды Саміту Парламенцкай асамблеі NATO. Абраная прэзідэнтка Беларусі распавяла прынцу пра сітуацыю ў сённяшняй Беларусі і падкрэсліла, што беларусы не здаліся і бачаць сваю краіну дэмакратычнай і еўрапейскай. Таксама Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Даніі і падзякавала ім за актыўнасць і працу, якую яны робяць тут, каб трымаць Беларусь на парадку дня і падтрымліваць Украіну.

На час візіту запланаваныя таксама сустрэчы з прэзідэнтам ПА NATO, міністрам замежных спраў Даніі, спікерам Парламента і членамі Камітэту па замежных справах.

Прэмія ПА NATO «Жанчыны – за мір і бяспеку» уручаецца жанчынам, якія ўнеслі адметны ўнёсак у фармаванне бяспечнага свету.

11 верасня бягучага года ў Стакгольме Святлане Ціханоўскай уручылі прэмію памяці Анны Лінд за «адвагу ў барацьбу з абыякавасцю, упярэджанасцю, прыгнётам і несправядлівасцю, за добрае жыццё для ўсіх людзей у навакольным асяроддзі, павагу да правоў чалавека».

Hавiны
Жузэп Бурэль запрасіў Ціханоўскую расказаць міністрам замежных справаў ЕЗ пра стратэгію для Беларусі
2023.10.06 09:06

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў