Кіберпартызаны ўзламалі сайт газеты «Прессбол»


Кіберпартызаны ўзламалі сайт дзяржаўнай спартовай газеты «Прессбол», на якім замянілі фота і галоўную старонку сайту. На гэты момант сайт недасяжны.

Кіберпартызаны ўзламалі сайт газеты «Прессбол». Крыніца: cpartisans / Telegram

На першай старонцы газеты ў электронным фармаце кіберпартызаны размясцілі лозунгі: «Сапраўдная прэса без ланцуга», «Раздушым лукашысцкую цэнзуру», «Беларусь будзе вольнай», «За свабодную журналістыку».

«Прессбол» до 2020 года был одним из лучших спортивных изданий Беларуси, но затем был разгромлен лукашистами и потерял почти всех ведущих журналистов. С того момента на его сайте была введена жесткая цензура», – пішуць кіберпартызаны.

Кіберпартызаны ўзламалі сайт газеты «Прессбол». Крыніца: cpartisans / Telegram
Кіберпартызаны ўзламалі сайт газеты «Прессбол». Крыніца: cpartisans / Telegram

Нагадаем, у 2020 годзе «Прессбол» пакінуў галоўны рэдактар Сяргей Кайко. Замест яго прызначылі аўтара выдання і каментатара «Беларусь-5» Дзмітрыя Герчыкава. Пры ім газета не маўчала пра жнівеньскія падзеі 2020 года і арышты спартоўцаў. Аднак у лістападзе праз цэнзуру сышоў і ён.

У снежні новым галоўным рэдактарам паставілі былога працаўніка ОНТ і выдання «Спортивная панарама» Сяргея Лісічкіна. Ягоную кандыдатуру прасоўвала Беларуская федэрацыя футболу, якая валодае паловай акцыяў газеты «Прессбол». Пасля гэтага з выдання пачалі сыходзіць рэдактары, журналісты, фатографы і тэхнічныя работнікі. Агулам – як мінімум 12 чалавек.

«Прессбол» выдаецца з 1991 года. Гэта найбуйнейшая беларуская спартовая газета.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў