Падчас гандляванняў на Беларускай валютна-фондавай біржы курсы долара і еўра ў Беларусі паставілі новыя рэкорды.
Паводле myfin.by, пасля гандляванняў 9 сакавіка былі зафіксаваныя наступныя курсы валютаў:
У некаторых банках курс расейскага рубля істотна ніжэйшы за афіцыйны. Напрыклад, у «Тэхнабанку» і «Белінвестбанку» 100 расейскіх рублёў можна набыць за 1 беларускі.
Курсы долара і еўра ў абменніках значна вышэйшыя. Паводле myfin.by, у першай палове дня ў БНБ-банку і «Технабанку» долар прадавалі за 3,99 рубля, у «Прыёрбанку», «Банку Рашэнне», «Франсабанку» і «Банку Дабрабыт» – за 3,95.
За першыя дзесяць дзён з пачатку расейскага ўварвання ва Украіну афіцыйны курс долара да беларускага рубля вырас больш чым на 17 %.
РР belsat.eu