Ізраіль адкрывае межы для прышчэпленых беларусаў


Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: pixabay.com

З 9 студзеня Ізраіль адкрыў межы для замежнікаў, якія зрабілі прышчэпку вакцынай, афіцыйна адобранай САЗ, у тым ліку Sinopharm і «Спутник V», паведамляе The Times of Israel.

Паводле новых правілаў Міністэрства аховы здароўя Ізраіля, падарожнікі павінны прад’явіць сертыфікат аб вакцынацыі прэпаратамі Pfizer, Moderna, AstraZeneca, Sinovak, Sinopharm, Johnson & Johnson, Covishield, і «Спутник V». Аднак прышчэпленыя расескай вакцынай мусяць дадаткова прайсці тэст на антыцелы пасля ўезду.

Пра саміх прышчэпках дзейнічаюць такія правілы: для Johnson & Johnson дастаткова адной дозы вакцыны, для ўсіх астатніх прышчэпак неабходна прайсці поўны курс вакцынацыі. Прышчэпка павінна быць зроблена не раней як за 6 месяцаў і не пазней як за 14 дзён да даты ўезду.

Да ўезду неабходна запоўніць онлайн-форму і прадʼявіць адмоўны вынік свежага ПЦР-тэсту. Пасля прыбыцця ў Ізраіль здаць яшчэ адзін тэст у аэрапорце і да атрымання яго вынікаў ці на 24 гадзіны адправіцца на каранцін.

Для барацьбы з каронавірусам сёлета Беларусь плануе закупіць не менш за чатыры мільёны вакцыны «Спутник V». Пра гэта паведаміла член Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Таццяна Рунец.

Ампулы з вакцынай «Спутник V».
Фота: Мінабароны РФ

На закупку вакцыны ў бюджэце прадугледжана 240 мільёнаў рублёў. Усяго ж на фінансаванне аховы здароўя запланавана патраціць 8,4 мільярда рублёў.

Паведамляецца, што вытворчасць вакцыны будзе арганізавана на РУП «Белмедпрэпараты» у рамках рэалізацыі адпаведнага інвестыцыйнага праекту.

Інтэрв’ю
Вірусолаг аб расейскім «Спутніку» і рэвакцынацыі: «Адной прышчэпкі на ўсё жыццё дакладна недастаткова»
2022.01.03 17:12

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў