Улады вызначылі, якім чынам беларусы мусяць паведамляць пра наяўнасць замежных дакументаў


На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваная пастанова МУС і МЗС Беларусі, якая тлумачыць, як трэба паведамляць уладам пра наяўнасць замежнага грамадзянства, дазволу на жыхарства, карты паляка або іншых замежных дакументаў.

Згодна з дакументам, беларусы могуць паведаміць пра наяўнасць замежных дакументаў адным з гэтых спосабаў:

  • праз размяшчэнне інфармацыі ў электронным выглядзе ў асабістым кабінеце адзінага парталу электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы на адрасе platform.gov.by;
  • шляхам пісьмовага або асабістага звароту ў орган унутраных справаў або орган дыпламатычнай службы на месцы перабывання заяўніка;
  • праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўвання зваротаў грамадзянаў і юрыдычных асобаў. Пры адсутнасці тэхнічнай магчымасці ўнясення інфармацыі пра замежныя дакументы такім спосабам дапускаецца яе накіраванне ў органы дыпламатычнай службы праз электронную пошту ў даменным імені mfa.gov.by.

Нагадаем, абноўлены закон «Аб грамадзянстве» набыў моц 11 ліпеня. У адпаведнасці з гэтым дакументам, беларусы абавязаныя паведамляць дзяржаўным органам пра атрыманне замежнага грамадзянства, дазволу на жыхарства або іншых дакументаў, што даюць ільготы і прэферэнцыі ў іншых краінах.

Hавiны
Беларусаў з Картай паляка адпраўляюць на мяжы паразмаўляць з КГБ
2023.07.06 12:25

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў