Рада БНР назвала РПЦ галоўнай крыніцаю міжрэлігійнай напружанасці ў Беларусі


Рада Беларускай Народнай Рэспублікі асудзіла ўмяшанне Расейскай праваслаўнай царквы ў дзейнасць іншых рэлігійных супольнасцяў Беларусі. РПЦ – галоўная крыніца міжрэлігійнай напружанасці ў нашай краіне, гаворыцца ў адмысловай заяве.

Свята-Пакроўскі кафедральны сабор. 19 ліпеня 2021 года. Горадня, Беларусь.
Фота: Белсат

Рада БНР раскрытыкавала Расейскую праваслаўную царкву за спробы перашкодзіць стварэнню апостальскай адміністратуры для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі. Гэтая тэма абмяркоўвалася 30 чэрвеня на сустрэчы мітрапаліта Веньяміна са спецыяльным пасланнікам папы рымскага, прэфектам дыкастэрыі ў справах усходніх цэркваў Кляўд’ё Гуджэроцці, а таксама з апостальскім нунцыем у Беларусі Антэ Ёзычам.

У БПЦ мяркуюць, што апостальская адміністратура для грэка-каталікоў нашай краіны «не спрыяе сцвярджэнню міру на беларускай зямлі і, наадварот, можа ўнесці напружанасць у міжрэлігійныя дачыненні ў Беларусі». Да таго ж, на думку Беларускай праваслаўнай царквы, «беларускія грэка-каталіцкія грамады практычна не маюць патэнцыялу развіцця ў Рэспубліцы Беларусь».

Агляд
У беларусаў–каталікоў Польшчы з’явіўся свой душпастыр. Чаму гэта важны пачатак і што далей
2023.06.18 19:00

У звязку з гэтым Рада БНР адзначыла, што Беларусь ад часу ВКЛ «традыцыйна была месцам рэлігійнай талерантнасці і мірнага суіснавання розных рэлігійных супольнасцяў.

«Галоўнай крыніцаю міжрэлігійнай напружанасці ў Беларусі ёсць Расейская праваслаўная царква, гвалтам насаджаная беларусам у першай палове XIX стагоддзя, а ў цяперашнім выглядзе сфармаваная ў сталінскім СССР у 1943 годзе і рэпрэзентаваная сёння несамастойным экзархатам пад фальшывай назваю “Беларуская праваслаўная царква”», – гаворыцца ў заяве.

Рада БНР назвала БПЦ «расейскім каланіяльным інстытутам, інструментам русіфікацыі і ціску на традыцыйныя беларускія хрысціянскія цэрквы, да якіх сама Расейская праваслаўная царква не належыць».

«Насуперак асновам хрысціянскага вучэння так званая Беларуская праваслаўная царква не асуджае гвалт, забойствы і катаванні, за якія нясе адказнасць рэжым Лукашэнкі. Кіраўніцтва РПЦ і ейнага беларускага экзархату адкрыта падтрымоўвае расейскую агрэсію і бласлаўляе расейскіх захопнікаў, якія здзяйсняюць ваенныя злачынствы на тэрыторыі Украіны», – адзначыла Рада БНР.

Аналітыка
Будуць адбіраць Бібліі і Караны? У Беларусі рыхтуюць рэпрэсіўны закон аб рэлігіі
2023.06.16 14:24

У заяве падкрэсліваецца, што РПЦ карыстаецца ў Беларусі «неабгрунтаванымі прывілеямі з боку аўтарытарнай лукашэнкаўскай дзяржавы ў той час, як многія іншыя беларускія хрысціянскія цэрквы церпяць дыскрымінацыю, канфіскацыю маёмасці і рэпрэсіі супраць святароў».

«Дзейнасць Беларускага экзархату РПЦ мусіць быць прадметам пільнага расследавання з боку органаў аховы закону і канстытуцыйнага ладу ў будучай дэмакратычнай Беларусі. Так званая Беларуская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату нясе адказнасць за прасоўванне экстрэмісцкай антыдзяржаўнай ідэалогіі, падтрымку расейскай агрэсіі ва Украіне і падтрыманне дыктатарскага рэжыму ў Беларусі», – падсумавала Рада БНР.

Hавiны
Для грэка-каталікоў Беларусі стварылі апостальскую адміністратуру. Што гэта і чаму важна?
2023.03.30 16:09

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў