Расея заняла першае месца на свеце ў колькасці санкцыяў


Агульная колькасць санкцыяў, уведзеных супраць Расейскай Федэрацыі, на сённяшні дзень складае больш за 5500. Расея апярэдзіла Іран, Сірыю і Паўночную Карэю.

Пасля ўварвання Расеі ва Украіну супраць РФ былі ўведзеныя 2778 санкцыяў. Разам з тымі, што дзеялі да гэтага, агульная колькасць цяпер складае больш за 5530, піша інтэрнэт-рэсурс Castellum.ai. Радыё «Свабода» піша пра 5800 санкцыяў.

Hавiны
Паўднёвая Карэя ўвяла санкцыі супраць уладаў Беларусі ды Расеі
2022.03.07 11:34
Расея стала рэкарсдменкай у санкцыях. Графіка: Castellum.ai

Гэта абсалютны рэкорд што да санкцыяў, уведзеных у дачыненні адной краіны. Для параўнання: супраць Ірану ўведзеныя 3616 санкцыяў, супраць Сірыі – 2608, КНДР – 2077 санкцыяў.

Далей у спісе ідуць Венесуэла (651 санкцыя), М’янма (510 санкцыяў), Куба (208 санкцыяў).

Hавiны
Нямеччына не будзе ўводзіць эмбарга на пастаўкі расейскай нафты і газу
2022.03.07 19:18

Найбольш санкцыяў супраць Расеі ўвяла Швейцарыя, Францыя – 512 санкцыяў, Злучаныя Штаты ўвялі 243 санкцыі.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў