У Дзень закаханых мы падрыхтавалі для вас гульню, дзякуючы якой вы можаце даведацца, як займацца сексам па-беларуску. Калі ў Беларусі секс ёсць, значыць, існуюць і словы, якія апісваюць гэты працэс.
Прапаноўваем вам секс-слоўнічак:
- Вывальненне – эякуляцыя
- Залётнік – ухажор
- Кахацца – займацца сексам, тое самае, што і любіцца
- Каханне – рамантычныя пачуцці паміж партнёрамі
- Любасць, любоў – пачуццё адданасці да радзімы, бацькоў, мужа (жонкі), дзяцей ці марозіва
- Любошчы – секс
- Маціца – матка
- Мілошчы – пешчы, петынг
- Напяты – эрэгаваны, тое самае, што і наструнены
- Начэпнік – прэзерватыў
- Похва – вагіна
- Поцяг – сексуальнае жаданне, пажада
- Секель – клітар
- Смочкі – саскі, цыцкі
- Суполенне – каітус
- Церце – трэнне, фрыкцыі
- Цнатлівы – нявінны
- Цыцкі – грудзі
- Чэлес – мужчынскі полавы орган
- Шмаравідла, шмаравіла – змазка
- Юр – пажада, сексуальная заклапочанасць
- Юрлівы – пажадлівы, сексуальна заклапочаны
- Ядры – яйцы
Для пагружэнне ў тэму беларускай блізасці прапаноўваем вам паслухаць Рыгора Барадуліна «Як беларусы сексам займаюцца»
А на сайце «Беларуская палічка» пачытаць Юдаля Марголіна «Жанчына й сэкс: што, дзе й навошта»
belsat.eu