ТОП-5 самых крывавых рэвалюцый Старога і Новага Свету


Параўналі падзеі, наступствы і колькасць ахвяраў пяці самых крывавых рэвалюцыяў, што адбыліся за апошнія тры стагоддзі ў Еўропе і Новым Свеце. Кастрычніцкая рэвалюцыя аказалася самай крывавай.

Сёлета спаўняецца 105 гадоў Кастрычніцкай рэвалюцыі, у выніку якой ўлада ў Расеі аказалася ў руках бальшавікоў на чале з Уладзімірам Леніным і пачаліся 70 гадоў «дыктатуры пралетарыяту». Наступствы тых падзеў адчуваюць ва ўсім свеце дагэтуль.

Усе пералічаныя ў нашым топе рэвалюцыі, апроч рэвалюцыі на Гаіці, пачаліся з-за канфлікту паміж абсалютнай манархіяй і грамадствам, якое хацела дэмакратычных пераўтварэнняў. У двух рэвалюцыях – гаіцянскай і расейскай да ўлады прыйшлі самыя нізы грамадства. Пасля трох з пяці пералічаных рэвалюцый у краінах былі усталяваныя дэмакратычныя рэжымы і адбыўся эканамічны ўздым. Гісторыя таталітарнага камуністычнага СССР скончылася крахам, а яго пераемніца Расея рухаецца ў падобным жа напрамку, спрабуючы цягнуць за сабой Беларусь. Гісторыя Гаіці таксама ўтрымлівае мала натхняльных момантаў.

 

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў