Палітзняволенаму філосафу і метадолагу Уладзіміру Мацкевічу, які адбывае тэрмін у калоніі, зрабілі планавую аперацыю. Ён у шпіталі. Допіс пра гэта з’явіўся на Facebook-старонцы Мацкевіча, якую вядуць ягоныя сваякі.
Вядома, што цяпер Уладзімір Мацкевіч ляжыць у Рэспубліканскім шпіталі ў Калядзічах. Аднаўленчы перыяд пасля аперацыі працягнецца як мінімум да канца гэтага тыдня.
З чым была звязаная аперацыя − не ўдакладняецца.
У лютым палітычнага вязня перавялі са шклоўскай калоніі ў Магілёўскую турму № 4. У калоніі яму не хацелі перадаць нават самыя неабходныя лекі.
67-гадовы Уладзімір Мацкевіч застаецца ў няволі ўжо больш за два гады. Яго затрымалі 4 жніўня 2021-га, доўгі час не праводзілі ніякіх следчых дзеянняў. У лютым 2022-га палітычны вязень трымаў галадаванне з патрабаваннем змяніць меру стрымання і завяршыць следчыя дзеянні.
У чэрвені 2022 года Менскі абласны суд прызнаў яго вінаватым у злачынствах паводле трох крымінальных артыкулаў, у тым ліку ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК) і стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім (арт. 361-1 КК). Уладзіміру Мацкевічу прысудзілі 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Вядома, што за кратамі вязень напісаў дзве кнігі.
Алена Рувіна belsat.eu