У Менску летась каля 10 чалавек затрымалі за «адзіночныя пікеты» на Зыбіцкай


У судзе Цэнтральнага раёну Менску распавялі агенцтву «Минск-Новости», якія правапарушэнні і злачынствы здзяйсняліся ў 2023 годзе на вуліцы Зыбіцкай.

Кафэ на вул. Зыбіцкай. Менск, Беларусь. 18 траўня 2021 года.
Фота: Белсат

Паводле суддзі Дзмітрыя Карсюка, у суд паступае мноства справаў аб грубых адміністратыўных правапарушэннях, учыненых на вуліцы Зыбіцкай. Асобна ён вылучыў справы з палітычнай падаплёкай.

«У тым ліку каля 10 справаў – аб парушэнні ўстаноўленага парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, калі адпачывальнікі без атрымання прадугледжанага законам дазволу праводзілі адзіночныя пікеты, выкрыкваючы лозунгі пратэставага характару», – паведаміў Карсюк.

Паводле яго слоў, за інцыдэнты на Зыбіцкай правапарушальнікі каралі штрафам або арыштам тэрмінам на 15 сутак.

Вуліца Зыбіцкая – папулярнае ў Менску месцу адпачынку, дзе сканцэнтравана шмат бараў і кавярняў.

Hавiны
«Захацеў пагутарыць з міліцыянтамі». На Зыбіцкай у Менску хлопец пашкодзіў мікрааўтобус АМАПу
2023.08.07 11:32

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў