У Менску бракуе амаль кожнага чацвёртага медыка


Менскім медустановам не хапае спецыялістаў рознага профілю. Пра гэта ў эфіры «Радио-Минск» расказаў старшыня камітэту аховы здароўя Менгарвыканкаму Ігар Юркевіч.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Gustavo Fring / pexels.com

Чыноўнік заявіў, што што ў кожнай установе сітуацыя з кадрамі адрозніваецца, але ў цэлым больш за ўсіх патрэбны педыятры і лекары агульнай практыкі. У педыятрыі найперш запатрабаваны вузкія спецыялісты.

Агулам у Менску 2 300 вакантных пасадаў спецыялістаў з сярэдняй медычнай адукацыяй і 1 300 – з вышэйшай.

Укамплектаванасць лекарамі ў сталіцы складае толькі 79 %, работнікамі з сярэдняй медычнай адукацыяй – 74,6 %. То бок, адсутнічае амаль кожны медык.

Ігар Юркевіч мяркуе, што выправіць сітуацыю атрымаецца з дапамогай павелічэння мэтавага набору ў медычныя каледжы, у тым ліку на базе 9 класаў, а таксама ў Беларускі дзяржаўны медычны ўніверсітэт. Таксама ён прапануе павялічваць аплату працы, надаваць жыллё, добры сацпакет, магчымасць самарэалізацыі ў прафесіі.

Адзначым, што ў Менску сітуацыя з медычнымі кадрамі лепшая, чым у рэгіёнах. Напрыклад, у Полацкай цэнтральнай гарадской больніцы не стае траціны персаналу.

Каментар
«Павялічым здабычу лекараў». Станіслаў Салавей пра ініцыятывы ўлады пазбаўляць медыкаў дыпломаў
2023.10.28 18:39

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў