Беспілотнік атакаваў аэрадром у Курску


Беспілотнік атакаваў аэрадром у Курскай вобласці Расеі. Пра гэта паведаміў у тэлеграм-канале губернатар вобласці Раман Старавойт.

Узгаранне на вайсковым аэрадроме ў Курску відаць здалёк. 6 снежня 2022 года, Курск.
Фота: Twitter / GirkinGirkin

«У выніку атакі беспілотніка ў раёне курскага аэрадрому загарэўся нафтаназапашвальнік. Пацярпелых няма. Пажар лакалізуецца. Усе спецслужбы працуюць на месцы», – напісаў у сваім тэлеграм-канале губернатар Курскай вобласці Раман Старавойт.

Паводле «РИА Новости», аэрапорт Курску не прымае і не адпраўляе грамадзянскіх самалётаў з 24 лютага: там, як і яшчэ ў дзесяці аэрапортах поўдня і цэнтру Расеі, дзеіць рэжым абмежавання палётаў.

Між тым відавочцы паведамляюць, што атака беспілотніка справакавала маштабнае ўзгаранне. Агонь з аэрадрому бачаць жыхары некалькіх раёнаў гораду.

Паводле UNIAN, атакаваны аэрадром, з якога вайсковыя самалёты  раней атакавалі Украіну.

Раней паведамлялі, што раніцаю 5 снежня невядомы дрон упаў на тэрыторыі аэрадрому Энгельс у Саратаўскай вобласці Расеі. У выніку выбуху дзве асобы пацярпелі і былі шпіталізаваныя. Два ваенныя самалёты атрымалі пашкоджанні. У той жа дзень паведамлялі пра падобнае здарэнне на аэрадроме каля Разані.

Hавiны
Беспілотнік атакаваў аэрадром у Саратаўскай вобласці Расеі. Пацярпелі двое вайскоўцаў
2022.12.05 11:33

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў