Былых міністра інфармацыі і кіраўніка «Белай Русі» ўзнагародзілі нацыянальнымі літаратурнымі прэміямі


Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі.
Фота: БелТА

У Капылі 5 верасня падчас Дня беларускага пісьменства ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія» за творы, напісаныя ў 2020 годзе. Пра гэта паведамляе БелТА.

Узнагароды лаўрэатам перадалі міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў і кіраўнік Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.

Hавiны
Улады ліквідуюць Саюз беларускіх пісьменнікаў. Яго ўзначальваў аўтар гімну «Мы, беларусы»
2021.08.17 16:13

Пераможцам у намінацыі «Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі» стаў аўтар зборніка «Белае, чорнае і залатое» Віктар Шніп, а ўзнагароду ў намінацыі «Лепшы твор прозы» за кнігу «Парыж, Эйфелева вежа і…» забраў Віктар Праўдзін.

У намінацыі літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства перамагла кніга былога міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча «Пухавіччына. Літаратурнае гняздо Беларусі», а лепшымі публіцыстычнымі творамі названыя кнігі «Дыскрэтны падыход да назірання жыцця», «Мой фізмат» былога кіраўніка Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі і «Белай Русі» Аляксандра Радзькова.

У намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» перамагла кніга «Усіх мацней дабрыня» Валянціны Паліканінай, а ў намінацыі «Лепшы дэбют» з кнігай «Насустрач Любові» лепшай стала Кацярына Стройлава.

Нацыянальная літаратурная прэмія зацверджана ў 2015 годзе. Арганізуюць конкурс міністэрствы інфармацыі, культуры, адукацыі і Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Hавiны
Улады ліквідавалі Беларускі ПЭН-цэнтр
2021.08.09 21:18

МГ belsat.eu

Стужка навінаў