Ад вывяржэння вулкану ў Ісландыі да запуску ракеты ў космас. Галоўныя падзеі свету ў здымках


Запуск ракеты з вайсковымі спадарожнікамі ў космас, пажары ў Босніі і Герцагавіне, абвальванне складу са збожжам у Ліване, гадавіна Варшаўскага паўстання 1944 года ў Польшчы, абавязковая эвакуацыя насельніцтва Данецкай вобласці Украіны і візіт спікеркі Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлоўсі на Тайвань. Сабралі асноўныя падзеі тыдня ў фотаздымках.

Людзі назіраюць за вывяржэннем вулкану ў даліне Мэрадалір (Meradalir) на паўвостраве Рэйк’янэс (Reykjanes). Шмат якія мясцовыя і замежныя турысты ідуць па паўтары гадзіны, каб убачыць лаву зблізку. Рэйк’янэс, Ісландыя.
Фота: Ernir Eyjolfsson / Anadolu Agency / abacapress.com
Амерыканская кампанія «United Launch Alliance» (ULA) запусціла шостую і апошнюю ракету-носьбіт «Atlas V» з двума спадарожнікамі на геастацыйную арбіту (ГСА) з мысу Канавэрал (Canaveral), Флорыда, ЗША.
Фота: Alex G Perez / AGPfoto / Sipa USA / East News
Баснійскія пажарнікі-добраахвотнікі змагаюцца супраць пажару каля гораду Нэўм (Neum) на ўзбярэжжы Адрыятыкі, Боснія і Герцагавіна.
Фота: Elvis Barukcic / AFP / East News
Амерыканская баскетбалістка Брытні Грайнэр, якую затрымалі ў маскоўскім аэрапорце «Шарамецьева» і пазней абвінавацілі ў незаконным захоўванні наркотыкаў, на судзе ў Хімках. Дзяўчына атрымала 9 гадоў калоніі ды штраф 1 мільён расейскіх рублёў. Хімкі, Расея.
Фота: Kirill Kudryavtsev / AFP / East News
Акцыя памяці загінулых украінскіх ваеннапалонных у Аленаўцы (Данецкая вобласць). У выніку абстрэлу загінулі больш за 50 чалавек. Кіеў, Украіна.
Фота: Kaniuka RuslanUkrinform / ddp images / Forum
Турыст плавае ў прыродным басейне, які атрымаў назву Джоля (Giola), побач з морам на востраве Тасас (Thasos), Грэцыя.
Фота: Yiannis Kourtoglou / Reuters / Forum
У порце Бэйруту абрынулася сховішча са збожжам, якое да гэтага пацярпела ад пажару праз спекату. А ў 2020 годзе на складзе адбыўся магутны выбух аміячнай салетры, у выніку якога загінулі больш за 200 чалавек. Бэйрут, Ліван.
Фота: Ibrahim Amro / AFP / East News
Людзі садзяцца ў эвакуацыйны цягнік з Пакроўску да Дняпра. Некалькі дзён таму ў Данецкай вобласці пачалася абавязковая эвакуацыя цывільнага насельніцтва. Пакроўск, Данецкая вобласць, Украіна.
Фота: Alkis Konstantinidis / Reuters / Forum
Дым падымаецца над складам інтэрнэт-крамы «Ozon» у Маскоўскай вобласці, Расея.
Фота: Alexander Zemlianichenko / East News
Акцыя да 78-й гадавіны Варшаўскага паўстання. 5 жніўня 1944 года паўстанцы вызвалілі апошніх вязняў нацысцкага канцлагеру – 348 габрэяў. Варшава, Польшча.
Фота: Andrzej Hulimka / Forum
Візіт спікеркі Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлоўсі на Тайвань.
Фота: Chien Chih-Hung / Taiwan President / Zuma Press / Forum
У Турцыі вяляць памідоры паводле старадаўняга рэцэпту: пасыпаюць соллю і пакідаюць сушыцца на сонцы. Дыярбакыр (Diyarbakir), Турцыя.
Фота: Ahmet Kaplan / Anadolu Agency / abacapress.com
Спадарыня Марыя, якая перажыла Другую сусветную вайну, у свае 92 гады вымушаная хавацца ў склепе раёну Паўночная Салтаўка, які штодня абстрэльваецца з боку Расеі. Харкаў, Украіна.
Фота: Nacho Doce / Reuters / Forum

Цалкам гісторыю жанчыны пра будні падчас вайны глядзіце тут.

Людзі адпачываюць у спякотны дзень на пляжы ў Гдыні, Польшча.
Фота: Przemek Swiderski / Reporter
Высакародны алень п’е з амаль высахлай сажалкі сярод засушлівага Рычмандскага парку. Лондан, Вялікая Брытанія.
Фота: Story Picture Agency / Shutterstock / East News
Фота
Каліфорнія ў агні. Як выглядае сёлетні найбуйнейшы лясны пажар у ЗША
2022.08.03 19:45

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў