Расейцы нанеслі ракетны ўдар па Львове. Ёсць загінулыя


Уначы 6 ліпеня расейскія войскі нанеслі ракетны ўдар па Львове. Адна з ракетаў трапіла ў шматкватэрны дом. Вядома пра траіх загінулых. Пра гэта паведаміў кіраўнік гарадской адміністрацыі Андрэй Садавы.

«Гэта найбуйнейшая атака на грамадзянскую інфраструктуру Львова з пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Ёсць загінулыя і параненыя. Разбураныя больш за 50 кватэраў. Ратаўнікі працягваюць разбіраць завалы», – напісаў у «Тэлеграме» мэр Львова.

Садавы ўдакладніў, што ў жылы дом трапілі аскепкі ракеты. Спачатку паведамлялася пра тое, што з-пад завалаў выцягнулі дваіх загінулых, пазней з’явілася паведамленне пра трэцюю ахвяру. Паводле МУС Украіны, загінулі 4 чалавекі, 9 параненыя. Колькасць можа павялічыцца. На месцы разбурэння працуе аператыўны штаб.

Расейцы абстралялі Львоў ракетамі тыпу «Калібр» з акваторыі Чорнага мора. Уначы 6 ліпеня ў горадзе некалькі разоў гучалі выбухі. Начная паветраная трывога была абвешчаная ў гэтую ноч амаль ува ўсёй Украіне. Працавала паветраная абарона ЗСУ.

Hавiны
У Кіеўскім судзе прагучалі выбухі і стрэлы
2023.07.05 19:51

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў