У Польшчы затрымалі беларуса за перавозку матацыкла і квадрацыкла, скрадзеных у Нямеччыне


Падчас спробы ўвезці скрадзеныя транспартныя сродкі ў Польшчу праз аўтабан А2 быў затрыманы грамадзянін Беларусі, паведамляе польская памежная ахова.

Скрадзены матацыкл, знойдзены ў грузавым адсеку мікрааўтобуса, якім кіраваў затрыманы беларус.
Фота: .strazgraniczna.pl

Памежнікі сумеснага польска-нямецкага пасту ў Свецку на аўтабане А2 знайшлі скрадзеныя матацыкл і квадрацыкл падчас праверкі мікрааўтобуса Fiat, якім кіраваў 32-гадовы беларус – мужчына прад’явіў беларускі пашпарт і польскі дазвол на жыхарства. Матацыкл і квадрацыкл знаходзіліся ў грузавым адсеку мікрааўтобуса.

Пасля праверкі транспартных сродкаў па базах памежнай службы высветлілася, што яны былі скрадзеныя на тэрыторыі Нямеччыны. Беларус не змог прадставіць дакументаў на іх, таксама ён не мог сказаць, каму яны належаць. Мужчыну затрымалі і перадалі паліцыі.

Кошт квадрацыкла і матацыкла ацэньваецца ў больш чым 85 тысяч злотых (больш за 21 тысячу долараў)

Беларусу пагражае турэмны тэрмін да 5 гадоў.

Hавiны
У Польшчы асудзілі беларуса за спрыянне незаконнай міграцыі
2024.04.03 11:25

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў