Фотаконкурс «World Press Photo – 2023» абраў пераможцаў рэгіянальнага этапу


Штогадовы міжнародны фотаконкурс «World Press Photo» абвесціў пераможцаў рэгіянальнага этапу. Больш за 60 000 працаў фотажурналістаў і фатографаў-дакументалістаў са 127 краінаў журы адабралі 24 пераможцы і 6 ганаровых прызёраў. Галоўных пераможцаў назавуць 20 красавіка.

Працы пераможцаў конкурсу «World Press Photo – 2023» звяртаюць увагу на адныя з самых вострых праблемаў, з якімі сутыкаецца сучасны свет: ад разбуральнай вайны ва Украіне і гістарычных пратэстаў у Іране да рэчаіснасці кантраляванага талібамі Афганістану і шматграннасці кліматычнага крызісу.

Альфрэда, Абальда і Хасэ даглядаюць вуллі ля камуны Ўэндэн (Wenden) ў пустэльні Арызона, ЗША.
Фота: Jonas Kakó
Жанчына з Ірану сядзіць на плошчы ў Тэгеране без абавязковага для нашэння хіджаба. «Праз некалькі дзён пасля смерці Магсы Аміні я праходзіла міма бульвару Кешаварзі, калі ўбачыла вялізны натоўп мужчынаў і жанчын, маладых і пажылых, якія скандуюць лозунг, які я ніколі раней не чула: «Жанчына, жыццё, свабода», – распавяла яна.
Фота: Ahmad Halabisaz
Альпакі адпачываюць уначы на свежым паветры ў Арапэсе. Многія альпакагадоўцы, фермеры, якія гадуюць альпак, не могуць дазволіць сабе пабудаваць прытулкі сваім жывёлінам, нягледзячы на марозныя тэмпературы на вышынях. Арапэса (Oropesa), Перу.
Фота: Alessandro Cinque
Параненую цяжарную жанчыну Ірыну Калініну вывозяць з радзільні, якая пацярпела падчас налёту расейскай авіяцыі ў Марыупалі. Дзіця Ірыны, якога назвалі Міронам (ад слова «мір»), нарадзілася мёртвым, а праз паўгадзіны памерла і Ірына. У справаздачы АБСЕ зробленая выснова, што больніца наўмысна была аб’ектам нападу з боку Расеі, што прывяло да трох смерцяў і каля 17 пацярпелых.
Фота: Evgeniy Maloletka
Віктар трымае сваю жонку Аксану Баландзіну ў львоўскім шпіталі. Пара пабралася шлюбам, калі Аксана ляжала ў больніцы, і Віктар панёс яе гэтак на першы танец. Львоў, Украіна.
Фота: Emilio Morenatti
Рабочыя ліквідуюць наступствы экалагічнай катастрофы, выкліканай разлівам нафты на суседнім нафтаперапрацоўчым заводзе кампаніі «Repsol La Pampilla» ля пляжу Пляя-Кавэра (Playa Cavero), Перу.
Фота: Musuk Nolte
Суцяшаная сваім партнёрам Яўгенам і маці Любоўю, Яна Бачак плача над целам свайго 79-цігадовага бацькі Віктара Губарава, забітага пры куплі хлеба падчас абстрэлу Харкава, Украіна.
Фота: Alkis Konstantinidis
Не маючы сродкаў на харчаванне, бацькі 15-гадовага Халіля Ахмада пастанавілі прадаць ягоную нырку за 3500 долараў ЗША. Адсутнасць працоўных месцаў і пагроза голаду прывялі да рэзкага росту незаконнага гандлю органамі. Гэрат (Herat), Афганістан.
Фота: Mads Nissen
Байцы супраціву з Народных сілаў абароны адступаюць з целам загінулага таварыша пасля сутыкнення з вайскоўцамі М’янмы ў штаце Карэні (Karenni). Улады Мʼянмы скіравалі ў рэгіён падмацаванне, бо колькасць сутыкненняў з мясцовымі апазіцыйнымі групамі павялічылася. Карэні, М’янма.
Фота: Mauk Kham Wah
Заўзятары святкуюць перамогу Аргентыны на чэмпіянаце свету па футболе 2022 года ў Буэнас-Айрэсе.
Фота: Tomás Francisco Cuesta

Больш здымкаў глядзіце на сайце World Press Photo.

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў