Сённяшніх студэнтаў-платнікаў абміне абавязковае размеркаванне


Абвязковае размеркаванне датыкнецца толькі тых платнікаў, якія будуць паступаць у ВНУ пасля зменаў у заканадаўства. Тых жа, хто вучыцца зараз, гэта не закране.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Хімічны факультэт БДУ.
Фота: Белсат

Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец у размове з карэспандэнтам БелТА.

«Змяненні ў заканадаўчую базу закрануць тых, хто будзе паступаць у нашы ўніверсітэты або каледжы пасля ўступлення ў сілу гэтых норм [змяненняў у Кодэкс аб адукацыі], гэта значыць тых, хто сёння навучаюцца на платным, гэтая навацыя тычыцца не будзе. Аднак скарыстацца правам на атрыманне першага працоўнага месца яны могуць», – падкрэсліў Іванец.

Ён таксама адзначыў, што трэба забяспечыць «адзіны падыход да падрыхтоўкі спецыялістаў як на бюджэтнай, так і на платнай форме атрымання адукацыі, і не толькі ў рамках навучання ва ўніверсітэтах, але і ў праходжанні практыкі – наданні першага працоўнага месца».

Паводле словаў міністра, «платная вышэйшая адукацыя з’яўляецца адной з мераў сацыяльнай падтрымкі студэнтаў». Гэта, на яго думку, абумоўлена тым, што «да паловы кошту затрат на навучанне гэтай катэгорыі студэнтаў пакрываюць сёння ўніверсітэты».

Згодна са словамі Іванца, у адпаведнасці з новай рэдакцыяй Кодэкса аб адукацыі сёлета больш за 2 тысячы выпускнікоў-платнікаў скарысталіся магчымасцю атрымання накірвання на першае працоўнае месца.

Міністр адзначыў, што накіраванне на першае працоўнае месца разглядаецца ўладамі як працяг навучання, толькі практыкаарыентаванае, «калі праз настаўніцтва, праз уваходжанне ў прафесію малады чалавек атрымлівае новыя прафесійныя навыкі і кампетэнцыі».

На думку Андрэя Іванца, для таго, каб сфарміраваўся малады спецыяліст, патрэбна «не менш за два гады».

Нагадаем, 21 верасня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, на якой было абвешчана пра планы абавязковага размеркавання для выпускнікоў ВНУ, якія вучыліся на платным, а таксама аб намерах павялічыць тэрмін адпрацоўкі да пяці гадоў. 

Меркаванні
Асцярожна, махляры! Пра размеркаванне
2023.09.26 19:24

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў