Супраць беларускай блогеркі распачалі крымінальную справу за непрыстойнае фота на магіле расейскага панка


Блізкі да расейскіх сілавікоў Telegram-канал «Shot» расказаў 5 траўня, што супраць беларускай блогеркі Аляўціны Фалькоўскі ў Расеі распачалі крымінальную справу за «Здзек з целаў памерлых і месцаў іх пахаванняў».

Блогерка Аляўціна Фалькоўскі.
Фота: Алевтина Фальковски / VK

Блогерка раней зрабіла здымак у майтках і эратычнай позе на магіле Міхаіла Гаршанёва, памерлага ў 2013 годзе вакаліста панк-гурту «Король и Шут», вядомага па мянушцы «Горшок».

4 траўня фота Аляўціны Фалькоўскі разляцелася па інтэрнэце і выклікала абурэнне ў некаторых карыстальнікаў з Расеі, у тым ліку ўдавы Вольгі Гаршанёвай, якая напісала заяву ў паліцыю.

Блогерка тлумачыла расейскім медыям, што любіць творчасць Гаршнёва і прайшла на магілу, каб ушанаваць ягоную памяць. Яна адзначала, што ля магілы ўжо была кампанія фанатаў, якія распівалі гарэлку. Яна таксама заявіла, што была ў шортах, якія памылкова прымаюць за майткі, і што не выстаўляла азадак напаказ, а пакланілася магіле – проста фота зробленае з такога ракурсу.

Адметна, што Гаршанёў ніякім чынам не быў пурытанінам: ужываў алкаголь і наркотыкі – і памёр ад іх ва ўзросце 39 гадоў. Аб гэтым кажа і блогерка: яна перакананая, што рокеры агулам «тапілі за амаральны лад жыцця» і што Гаршнёву фота спадабалася б.

Паводле расейскіх медыяў, блогерка паспела з’ехаць у Літву. У Расеі ёй пагражае пакаранне ад штрафу да арышту на тры месяцы.

Мова Нанова
Супраць чаго насамрэч пратэстуюць панкі
2021.11.29 18:32

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў