Украіна прапануе дадаць да санкцыяў супраць Расеі і Беларусі забарону авіятранзіту


Украіна прапанавала ўвесці забарону на авіятранзіт у Расею і Беларусь. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр краіны Дзяніс Шмыгаль падчас сваёй паездкі ў Літву.

Прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.
Крыніца: nikvesti.com

«Сёння мы хочам прапанаваць новую ініцыятыву, новыя санкцыі – забарону авіятранзіту ў Расейскую Федэрацыю і Беларусь. Гэтая ініцыятыва заклікана абмежаваць эканамічны патэнцыял агрэсара і ўзмацніць санкцыйны ціск на ворага», – сказаў кіраўнік украінскага Кабміна падчас прэсавай канферэнцыі з прэм’ер-міністаркай Літвы Інгрыдай Шыманіце.

Пры гэтым Шмыгаль адзначыў, што дамоўленасць, якой у студзені 2024-га дасягнулі паміж сабой краіны Балтыі, аб уніфікаваным прымяненні санкцыяў робіць іх больш эфектыўнымі і дзейснымі, перадае Інтэрфакс-Украіна.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў