У Берасці аштрафавалі кіроўцу – ён прадаў месца ў чарзе на мяжы падаткавіку


У Берасці кіроўцу аштрафавалі на Br 1200 за тое, што прадаў месца ў чарзе на мяжы падаткавіку. Пра гэта піша «Медиазона» са спасылкаю на сюжэт «Беларусь 4».

чарга на мяжы
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Чарга на мяжы.
Фота: 1pinsk.by

Паведамляюць, што мужчына стаў у чаргу да пункта пропуску «Берасце». Затым напісаў абʼяву аб продажы свайго месца ў групе, звязанай з мінаннем мяжы. На прапанову адгукнуўся чалавек, які заплаціў кіроўцу $ 150.

Аказалася, што «пакупнік» – супрацоўнік падаткавай службы. На кіроўцу склалі пратакол, а суд аштрафаваў яго на 30 базавых велічыняў за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

Апошнія некалькі содняў на выездзе з Беларусі ў бок Польшчы сабраліся вялікія чэргі з аўтамабіляў. Час пераходу мяжы можа заняць амаль 24 гадзіны.

Аўтобусных чэргаў на выездзе з Беларусі назіралася менш, а вось у Беларусь прыязджалі са спазненнем да 10 гадзінаў. У любым выпадку перавознікі раяць закладваць болей часу, калі вы едзеце на сустрэчу або ў аэрапорт.

Рэпартаж
«Вы ж разумееце, закрытыя ўсе межы». Беларусы едуць з Польшчы па 17 гадзінаў
2024.03.29 14:39

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў