Пракурор запытаў для Андрэя Дзмітрыева два гады пазбаўлення волі


5 красавіка суд Маскоўскага раёну Менску пачаў разгляд крымінальнай справы супраць сустаршыні аб’яднання «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева. Ужо 6 красавіка будзе абвешчаны прысуд.

Андрэй Дзмітрыеў.
Фота: Белсат

Разгляд справы Андрэя Дзмітрыева прайшоў хутка. Ужо напрыканцы першага паседжання пракурор запытаў для палітыка два гады пазбаўлення волі. Пра гэта паведаміў «Sputnik Беларусь».

Працэс вядзе суддзя Кацярына Мурашка. Палітыка абвінавачваюць у арганізацыі і рыхтаванні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Згодна з абвінавачаннем, Дзмітрыеў удзельнічаў у трох несанкцыянаваных маршах, выходзіў на праезджую частку і блакаваў рух транспарту.

Гісторыі
«Ён добра разумеў рызыку, але заставаўся ў Беларусі». Хто такі Андрэй Дзмітрыеў, якога пачынаюць судзіць у Менску
2023.04.05 12:49

У судзе сустаршыня «Гавары праўду» прызнаў, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах, але падкрэсліў, што віны за гэты не адчувае.

Андрэй Дзмітрыеў быў кандыдатам на прэзідэнцтва на выбарах 2020 года. Калі пачаліся паслявыбарчыя рэпрэсіі, палітык не з’ехаў за мяжу. Затрымалі яго 11 студзеня 2023 года.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

 

Стужка навінаў