284 чалавекі атрымалі беларускае грамадзянства па ўказе Лукашэнкі


Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 сакавіка ўказ № 80, згодна з якім 284 замежнікаў атрымалі беларускае грамадзянства, у тым ліку 28 непаўналетніх. Пра гэта паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Беларускі пашпарт.
Фота: Белсат

Паводле звестак прэс-службы, задаволеныя заявы на атрыманне грамадзянства замежнікаў з 22 краін, аднак пералічваюцца толькі 16. Гэта Украіна, Арменія, В’етнам, Грузія, Егіпет, Ірак, Іран, Казахстан, Латвія, Ліван, Малдова, Палестына, Расея, Сірыя, Узбекістан, Эстонія.

Адзначаецца, што адхіленыя заявы людзей, якія неаднаразова парушылі законы Беларусі і доўгі час не працавалі ў краіне.

Hавiны
Лекары, інжынеры, кіроўцы: у Беларусі пашырылі спіс прафесіяў, па якіх могуць працаваць замежнікі
2023.12.27 20:30

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў