Прадстаўнік дэмсілаў у Кіеве: Змаганне з помнікамі беларусам-ваярам – правакацыя ФСБ/КДБ


Кіраўнік місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько падчас Варшаўскага форуму бяспекі адказаў на пытанні «Белсату» аб разбурэнні ва ўкраінскай сталіцы мемарыялу беларускім добраахвотнікам, якія загінулі за незалежнасць Украіны.

Адкрыццё помніку беларусам, якія загінулі за Украіну.
Фота: Белсат

Генадзь Манько адзначыў, што ў Кіеве разбураны не адзін помнік. Паводле яго, з Сафійскай плошчы ўкраінскай сталіцы таксама прыбралі фотаздымкі беларусаў.

«Для мяне гэта бачыцца як акцыя ФСБ/КДБ. Інспіраваная імі, дзе выкарыстаныя або карысныя ідыёты, або 100-адсоткавая правакацыя. Задача стаіць забіць клін паміж беларускім і ўкраінскімі народамі», – сказаў ён.

Пры гэтым, на ягоную думку, рэакцыя некаторых украінцаў у сацсетках паказвае, што разбураць мемарыялы беларусам, якія ваявалі і загінулі ва Украіне за волю, – «гэта за межамі». Паводле яго, украінцы вельмі добра ставяцца да беларусаў, якія ваююць у складзе ЗСУ.

Hавiны
«Гэта ўжо край». У Кіеве разбурылі помнік беларусам, якія загінулі за Украіну
2023.10.01 11:19

Бліжэйшым часам Манько плануе наведаць Кіеў, каб сустрэцца з кіраўніцтвам каледжу Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэту тэхналогіяў і дызайну, на сцяне якога быў усталяваны помнік беларускім ваярам, каб высветліць прычыны яго разбурэння. Таксама паспрабуе сустрэцца з мэрам Кіева.

«Пакідаць і не рэагаваць нельга», падкрэсліў ён, бо «трэба гэтае пытанне ўрэгуляваць, каб надалей такія правакацыі не здараліся».

Нагадаем, днямі стала вядома, што ў Кіеве пад выглядам змагання з краінай-агрэсарам дамагліся частковага разбурэння мемарыялу, пастаўленага ў памяць пра беларусаў, якія загінулі ў вайне за Украіну. З крытыкай такіх дзеянняў вельмі рэзка выступіла ўкраінская блогерка Хрыстына Кафка. Яна адзначыла, што людзі, якія дамагаліся разбурэння помніку, знішчаюць украінскую ж гісторыю і нічога «не ведаюць у сваім жыцці».

Каментар
Ціханоўская: Швецыя прыняла і апрацоўвае спіс вайсковай дапамогі каліноўцам
2023.10.04 13:30

У сваю чаргу абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская назвала разбурэнне мемарыялу вандалізмам.

«Гэта вельмі сумна, што нейкія рэчы робяцца як быццам у супрацьстаянне Лукашэнку, а насамрэч збіваюць баявы дух беларусаў. Бо гэты мемарыял за ўнёсак беларусаў у барацьбу супраць расейскай агрэсіі», – падкрэсліла Ціханоўская.

Беларускія добраахвотнікі ваююць на баку Украіны з 2014 года. З таго часу загінулі ўжо некалькі дзясяткаў беларусаў. На сёння беларусы ваююць у складзе палка імя Кастуся Каліноўскага, Беларускага добраахвотніцкага корпусу, Першай асобнай дэсантна-штурмавой роты і шэрагу іншых падраздзяленняў ЗСУ.

Агляд
Беларускі мартыралог. Яны загінулі за Украіну
2023.10.01 15:50

Макар Мыш belsat.eu

Стужка навінаў