У Чачэніі зламалі пальцы і пагалілі галаву журналістцы, што прыехала на палітычны прысуд


Раніцай 4 ліпеня ў Чачэніі напалі на адваката Аляксандра Немава і журналістку выдання «Новая газета» Алену Мілашыну. Пра гэта паведамляюць «Команда против пыток» і «Центр Мемориал».

Алена Мілашына пасля збіцця ў Чачэніі.
Фота: Команда против пыток / Telegram

Аўтамабіль Аляксандра Немава і Алены Мілашынай узброеныя людзі заблакавалі па дарозе з аэрапорту. Адваката і журналістку жорстка білі нагамі, у тым ліку па твары, пагражалі забойствам, прыстаўлялі пісталет да галавы, адабралі і разбілі тэхніку. Пры збіцці ім казалі:

«Вас папярэджвалі. Едзьце адсюль і нічога не пішыце».

Цяпер яны ў больніцы. Немаў з цяжкасцю гаворыць і перасоўваецца, у яго можа быць нажавое раненне нагі. У Мілашынай зламаныя пальцы на абедзвюх руках, яна перыядычна страчвае прытомнасць. У яе ўдары па ўсім целе, галава паголеная і ўся ў зялёнцы.

Мілашына і Немаў прыляцелі ў Грозны на прысуд Зарэме Мусаевай – жонцы былога суддзі Сайдзі Янгулбаева і маці праваабаронцы Абубакара Янгулбаева. Мусаеву чачэнскія сілавікі вывезлі 20 студзеня 2022 года з кватэры ў Ніжнім Ноўгарадзе. Суд у Грозным разглядае ейную справу з чэрвеня 2022 года. Нягледзячы на праблемы са здароўем жанчыны, пракурор запатрабаваў для яе пяць з паловай гадоў калоніі.

Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў абвінаваціў сям’ю Янгулбаевых у арганізацыі тэрарыстычнай сеткі і падтрыманні тэрарызму. Самыя яны звязваюць такое стаўленне да сябе з крытыкай уладаў.

Hавiны
Кадыраў: Беларускі АМАП пераймае вопыт у чачэнцаў
2023.04.24 09:27

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў