З 4 ліпеня «Беларусбанк» падвысіў да 15% камісію за безнаяўныя пераводы з замежных картак на беларускія. Раней збор складаў 1% ад сумы.
Новаўвядзенне датычыць пералікаў па рэквізітах картак, але не рахункаў, піша Zerkalo.io са спасылкай на кантакт-цэнтр «Беларусбанка».
У выпадку пераліку на рахунак з выкарыстаннем карткі, банк здымае камісію ў памеры 2% ад сумы, калі рахунак у беларускіх рублях, і 1,5%, калі рахунак – у валюце. Максімальная сума збору ў абодвух выпадках пры гэтым – 500 рублёў.
Марыя Міхалевіч belsat.eu