330 дзён беларусы няспынна змагаюцца супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту ўладаў. «Белсат» падводзіць вынікі дня.
Прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што расейскія ўлады чакаюць візіту ў Крым Аляксандра Лукашэнкі.
Кіраўнік расейскай адміністрацыі Крыму Сяргей Аксёнаў падтрымаў запрашэнне на паўвостраў Аляксандра Лукашэнкі, пра якое заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў:
«Калі наш прэзідэнт і МЗС узгодняць візіт беларускага лідара, мы будзем рады прыняць Аляксандра Рыгоравіча ў Крыме».
У Берасці 3 ліпеня ў 18.15 былі затрыманыя сужэнцы Дзмітрый і Юлія Велясніцкія. Таксама затрыманы мянчук Іван Лобыраў, на ягоным лецішчы супрацоўнікі ў масках правялі ператрус без панятых.
У Століне быў затрыманы грамадзянін Украіны Павел Рабешка. Па месцы жыхарства хлопца таксама правялі вобшук.
У каталіцкіх святынях Беларусі працягваюць выконваць беларускі рэлігійны гімн «Магутны Божа», хоць супраць гэтага выступіў Аляксандр Лукашэнка.
4 ліпеня «Магутны Божа» спявалі прынамсі ў архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі.
Беларуская Рада культуры разам з офісам Святланы Ціханоўскай і Народным антыкрызісным упраўленнем абвесцілі 7 ліпеня Днём беларускай культуры.
«Доўгія гады рэжым спрабаваў зрабіць так, каб мы ня ведалі сваіх каранёў і сваёй культуры, хацеў пазбавіць беларусаў пачуцця нацыянальнай самасвядомасці, выкрасці ў беларускага народу павагу да гістарычных і культурных каштоўнасцяў. Але яму гэта не ўдалося,» – гаворыцца ў заяве НАУ.
У рамках тыдня беларускай культуры абвешчанай Святланай Ціханоўскай і Радай Культуры, беларуская дыяспара Беластоку адзначыла ўчора Купалле! Свята славянскіх традыцый, якія дазволяць адчуць усю моц старажытных рытуалаў.
У рамках Купалля беларусы Беластоку арганізавалі пляценне вянкоў і спевы купальных песень, адбылася святочная праграма з народнымі забавамі, танцамі і карагодамі, да світання вогнішча, святочны баль, гутаркі і любімыя песні.
Нават дожджык не перашкодзіў стойкім беларусам выйсці на акцыю салідарнасці. Львоў. Ангарская з Сакалятамі падтрымліваюць свае раёны!
Беларусы з Гданьску на штотыднёвай акцыі салідарнасці: «Верым! Можам! Пераможам! Мы не здаемся! Жыве Беларусь!»
Марш салідарнасці ў Франкфурце-на-Майне
Маскоўская дыяспара на акцыі салідарнасці:
«Землякі, будзьце пільныя і не паддавайцеся на правакацыі ў нашай агульнай барацьбе з хунтай. Памятаеце, што ў іх метадычцы ўжо даўно ўсё старонкі перавернутыя, а сваіх ідэй гэтыя гаваркія галовы ня народзяць ніколі».
МГМ, belsat.eu