У шпіталізаваных у Менску ліцэістаў БНТУ знайшлі норавірус. Што гэта такое?


У Міністэрстве аховы здароўя назвалі дыягназ, з якімі былі шпіталізаваныя ў дзіцячую інфекцыйную клінічную больніцу Менску сямёра вучняў ліцэю БНТУ.

Скорая медицинская помощь, 103, неотложная помощь, медпомощь, Минск, Беларусь
Машына хуткай медычнай дапамогі. Менск, Беларусь. 25 чэрвеня 2022 года.
Фота: Белсат

«У юных пацыентаў пацвердзілі норавірус. Гэтая кішачная інфекцыя можа быць выкліканая невыкананнем правілаў асабістай гігіены навучэнцамі», – заявілі ў ведамстве.

Што такое норавірус?

Норавірус – адная з вядомых разнавіднасцяў кішачных вірусаў. Ён вельмі заразны: 10-100 часцінак віруса стае для заражэння. Вірус вылучаецца ад хворага чалавека з натуральнымі адпраўленнямі і іншымі выдзяленнямі, напрыклад, з ванітамі. Чалавек можа быць заразным цягам некалькіх тыдняў.

Асноўныя шляхі перадачы норавіруса:

  • Кантактна-побытавы (праз нямытыя рукі, прадметы ўжытку, посуд і г. д.);
  • Харчовы (з нямытай садавіной, гароднінай або харчамі, што інфікаваў хворы падчас гатавання ежы);
  • Водны (з вадкасцю, якая змяшчае вірус);
  • Паветрана-капежны (праз удыханне паветра, што змяшчае вірусныя часцінкі).

Характэрныя прыкметы захворвання – млосць, ваніты, нязначнае павышэнне тэмпературы цела, дыярэя, сімптомы агульнай інтаксікацыі, якія выяўляюцца ў слабасці і бледнасці скурных пакроваў. Сімптомы могуць працягвацца некалькі дзён, і калі ігнараваць і не змагацца з абязводжваннем арганізму, вынікам могуць быць сур’ёзныя наступствы.

Найбольш небяспечны норавірус для фізічна аслабленых асобаў, старых і дзяцей. Вядомыя нават выпадкі смерці ад гэтага віруса.

Раней паведамлялася, што ў шпіталь трапілі сямёра вучняў ліцэю БНТУ.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў