Паліцыя Літвы збірае матэрыялы пра пагрозы, якія паступалі беларусам


Літоўская паліцыі вядома пра два выпадкі, калі беларусы, якія жывуць у Вільні, атрымлівалі пагрозы ў Telegram. Пра гэта выданню Zerkalo паведамілі ў прэс-службе Галоўнага камісарыяту паліцыі Віленскага павету.

Дзень Волі, День Воли, БНР-106, беларусы, Літва, Литва
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вільня, Літва. 25 сакавіка 2024 года.
Фота: Белсат

Там адзначылі, што ў адным з выпадкаў заяўніца адмовілася пачынаць расследаванне.

«У сувязі з гэтым здарэннем афіцэры ўдакладняюць абставіны падзеі і збіраюць матэрыялы ў адпаведнасці з ч. 1 арт. 145 Крымінальнага кодэксу Літвы («Пагроза забойствам або прычыненнем цяжкай шкоды здароўю або тэрарызаванне чалавека»), – паведамілі ў паліцыі.

Згаданы артыкул прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, што некаторыя беларусы, якія пераехалі ў Вільню пасля 2020 года, сталі атрымліваць ананімныя паведамленні з пагрозамі забойствам. У частцы паведамленняў людзей заклікаюць пакінуць Літву.

Тэксты паведамленняў па-літоўску былі напісаныя з памылкамі, таму ёсць падазрэнне, што гэта правакацыя з боку беларускіх спецслужбаў.

Абноўлена
Беларусам у Літве сталі рассылаць ананімныя пагрозы забойствам і заклікі з’ехаць
2024.04.03 19:06

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў