Французская кампанія «Danone» сыходзіць з Беларусі


Апошняя даччыная кампанія «Danone» ў Беларусі, «ДанонБел», падала на ліквідацыю. Інфармацыя пра гэта апублікаваная ў часопісе «Юстиция Беларуси», звярнула ўвагу «Медиазона».

Прадукцыя «Danone».
Фота: world.openfoodfacts.org

У аднаго з найбуйнейшых сусветных вытворцаў малочных прадуктаў у Беларусі былі тры юрыдычныя асобы: «Данон Шклоў», «Данон Пружаны» і «ДанонБел».

Першыя дзве – гэта вытворчыя пляцоўкі. Трэцяя – агулавая кампанія, зарэгістраваная ў Менску.

Прадпрыемства «Данон Пружаны» далучылі ў 2022 годзе да ААТ «Пружанскі малочны камбінат». За год да гэтага кампанія была перайменаваная ў «Пружаны індустрыя».

Прадпрыемства «Данон Шклоў» у жніўні 2022 года было перайменаванае ў «Мілкстрэйт». З чым гэта звязана, у «Danone» таксама не растлумачылі.

Прадпрыемства «ДанонБел» было апошнім прадстаўніцтвам брэнду «Danone» ў Беларусі.

У 2022 годзе кампанія «Danone» заявіла пра сыход з Расеі, але ўстрымлівалася ад каментароў пра беларускую частку свайго бізнесу.

«Danone» – французская харчовая кампанія, вытворца малочных і іншых прадуктаў.

Hавiны
Французская кампанія «Danone» спыніла рэкламу на беларускім тэлебачанні
2022.05.13 11:36

Толькі за мінулы год з Беларусі пайшлі «Nokia», «Siemens», «Volvo» і «British American Tobacco». У працэсе ліквідацыі – «Eriksson». І гэта толькі невялікая частка кампаніяў, што пакінулі ці збіраюцца пакінуць Беларусь, нават нягледзячы на страты.

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў