Агнешка Рамашэўская-Гузы падала ў суд на кампанію TVP


Агнешка Рамашэўская-Гузы падала першы пазоў супраць тэлекампаніі TVP пасля звальнення з пасады дырэктаркі тэлеканалу «Белсат».

Агнешка Ромашевская-Гузы, телеканал Белсат
Дырэктарка тэлеканалу «Белсат» Агнешка Рамашэўская-Гузы ў рэдакцыі. Варшава, Польшча. 8 лютага 2024 года.
Фота: Белсат

«Не мусіць быць так, што пасля 32 гадоў працы чалавека выкідаюць, як смецце, – напісала яна на сваёй Facebook-старонцы. – Тым больш не мусіць быць так, што без асаблівай нагоды, пад канец прафесійнай кар’еры, адбіраюць праект, які быў для чалавека больш, чым працай, і якому ён прысвяціў 18 гадоў свайго жыцця».

Паводле ейных словаў, яшчэ адзін пазоў яна падасць наступным тыднем.

Hавiны
Агнешка Рамашэўская-Гузы: Мы не можам дазволіць сабе маргіналізаваць найважнейшы медыйны праект
2024.03.12 16:17

Таксама яна паведаміла пра адкрыццё дабрачыннага збору – сабраныя грошы пойдуць на аплату паслуг адвакатаў у судах.

Агнешка Рамашэўская-Гузы кіравала «Белсатам» амаль 18 гадоў – з часу яго стварэння.  12 сакавіка стала вядома, што «Белсат» узначаліць Аляксей Дзікавіцкі.

Каментар
Выканаўца абавязкаў дырэктара «Белсату» даў прэс-канферэнцыю беларускім медыям
2024.03.20 14:53

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў