«Ісламская дзяржава» ўзяла адказнасць за тэракт у Іране, дзе загінулі дзясяткі людзей


Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» 4 студзеня ўзяла на сябе адказнасць за два выбухі, якія прагучалі напярэдадніна цырымоніі ў Іране ў памяць пра камандзіра Гасэма Салеймані.

Аўтамабілі ля месца, дзе два паслядоўныя выбухі ўразілі натоўп людзей, што адзначалі гадавіну забойства генерала Гасэма Салеймані. Керман, Ірак.  3 студзеня 2024 года.
Фота: Tasnim News / AFP / East news

Група апублікавала заяву на сваіх партнёрскіх каналах у Telegram, піша «Alarabiya».

Раней саюзная Ірану палестынская групоўка «Хамас» заявіла, што тэракт «служыць злавесным планам сіянісцкага ворага». А МЗС Ірану абяцала прыняць «неадкладныя прававыя і міжнародныя меры» праз ААН.

Генерал Салеймані гуляў ключавую ролю ва ўзмацненні ўплыву Ірану на Блізкім Усходзе і лічыўся адным з самых блізкіх паплечнікаў вярхоўнага лідара Ірану Алі Хамэнэі. Ён быў забіты ў 2020 годзе ў выніку ўдару амерыканскага беспілотніка.

Выбухі 3 студзеня адбыліся падчас мемарыяльнай цырымоніі, прымеркаванай да чацвёртай гадавіны забойства Салеймані. Закладзеная каля могілак Гользар-э Шахада выбухоўка была актываваная, калі натоўп з некалькіх сотняў чалавек праходзіў побач мячэці Сахеб аль-Заман. Ахвярамі выбуху сталі 84 асобы і 284 былі параненыя. Гэты самы вялікі тэракт у Іране паводле колькасці ахвяраў з 1978 года.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў